Вольга Волкава
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 26 чэрвеня 1980
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Салоўскі Сяргей
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Пратэсты Гомель
Вольга Міхайлаўна Волкава была асуджаная ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). З 11 па 21 сакавіка 2024 года справу разгледзеў суддзя Салоўскі Сяргей.
28 траўня 2024 г. у Вольгі адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Святлана Бандарэнка. Вольгу асудзілі да пазбаўлення волі.
7 чэрвеня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".