Дзмітрый Шабетнік
Палітвязень
Дата нараджэння: 17 ліпеня 1989
Дата затрымання: 9 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Гладкі Мікалай
Месца зняволення: ПК № 3
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Дзмітрый Алегавіч Шабетнік — сын грамадскага актывіста з Рэчыцы Алега Шабетніка, які кіраваў гомельскай абласной філіяй грамадскай арганізацыі "Гавары праўду". Мужчыну судзілі паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне нацыянальнай варажнечы) за тое, што ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" даваў спасылкі на навіны пра расейскую вайсковую агрэсію супраць Украіны, пісаў MAYDAY TEAM.
Вядома, што затрымалі Дзмітрыя яшчэ 9 чэрвеня, прычым брутальна, з ужываннем фізічнай сілы. Сам Шабетнік падчас пасяджэння сцвярджаў, што з першага дня супрацоўнічаў са следствам, віну прызнае і гатовы панесці пакаранне.
У Магілёўскім абласным судзе 3 кастрычніка 2022 г. вынеслі прысуд. Дзяржабвінаваўца, палічыўшы змякчальнай акалічнасцю наяўнасць у Шабетніка на ўтрыманні малога дзіцяці, запатрабаваў у якасці пакарання 3 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя ж Магілёўскага абласнога суда Мікалай Гладкі пакараў мужчыну двума з паловай гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму.
Адбывае пакаранне ў ПК-3.
Сына рэчыцкага актывіста асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі за рэпосты навінаў пра расейскую агрэсію