Мікалай Клок
Палітвязень
Дата затрымання: 9 верасня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 216 Крымінальнага кодэкса — Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу
Суддзя: Лешчанка Андрэй
Мікалай Карнілавіч Клок — ураджэнец Украіны. У Брэсцкім абласным судзе 26 лістапада 2024 году распачаўся суд над ім. Яго абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) і "прычыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу" (ч. 2 арт. 216 КК). Суд праходзіць у закрытым рэжыме. Працэс вядзе Андрэй Лешчанка.
Як "Вясне" паведамілі ў BELPOL, мужчына працаваў на пасадзе намесніка дырэктара прадпрыемства па вытворчасці кандытарскіх вырабаў ПГУП "Універсал-люкс ". Вядома, што Мікалай нарадзіўся ва Украіне, але мае беларускае грамадзянства. Мужчына пражываў у Брэсце. У 2007-м годзе супраць Мікалая распачалі крымінальную справу за "крадзеж , але праз год спынілі за "адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства".
Цяпер сутнасць абвінавачвання супраць Мікалая невядомая.