Канстанцін Шульга

Былы палітвязень

Дата затрымання: 16 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Ачалава Анастасія

Справы: Пратэсты Мінск

Канстанцін Валер'евіч Шульга скончыў Мінскі кулінарны каледж, працаваў і граў у аматарскім тэатры. Быў затрыманы ў снежні 2021 года за ўдзел у акцыі студэнтаў 1 верасня 2020 года і змешчаны ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля быў пераведзены ў СІЗА-1.

Ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

25 сакавіка 2022 у судзе Ленінскага раёна Мінска быў вынесены прысуд: Канстанціна прызналі вінаватым, прызначылі яму 3 гады абмежавання волі ў ПУАТ і выплату кампенсацыі паводле пазову Мінсктрансу за блакаванне дарог. Менавіта такое пакаранне патрабавала пракурорка. Хлопец быў вызвалены ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання.

Канстанцін знаходзіцца за межамі Беларусі.

"Калі ліст урэшце прыходзіць на "Валадарку", то бяжыш хутчэй чытаць і перачытваць яго", — экс-палітвязень Канстанцін Шульга

Канстанцін распавёў "Вясне" пра сваё затрыманне і пра жыццё ў СІЗА, а таксама пра тое, як яго падтрымлівалі лісты.

«Прыйшлі па класіцы — са зброяй і ў касках». Студэнтаў затрымліваюць за мінулагодні марш у Дзень ведаў

Выглядае, што сілавікі ўзяліся за актыўных студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў маршы 1 верасня 2020 года. На дваіх завялі крымінальныя справы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»