Валерый Раўкоўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 ліпеня 1992
Дата затрымання: 23 верасня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Жывіца Алена

Валерый Паўлавіч Раўкоўскі быў затрыманы разам з жонкай Анастасіяй Ільніцкай за ўдзел у пратэстах 2020 года. З імі было апублікаванае "пакаяльнае" відэа. Вядома, што іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Вядома, што ён утрымліваўся ў СІЗА-1.
19 снежня 2024 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска адбыўся разгляд справы Валерыя і Анастасіі. Суддзя Алена Жывіца. Асуджаны да абмежавання волі без накіравання ("хатняй хіміі").
17 студзеня 2025 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.