Сяргей Пацукевіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 27 красавіка 1990

Дата затрымання: 17 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Малашанка Вольга

Месца зняволення: ПК № 3

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Мар’яна Бігум, дэпутатка дацкага парламента

Сяргей Мікалаевіч Пацукевіч — фігурант крымінальнай справы аб удзеле у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу).

Яго абвінавацілі паводле падзей 9-10 жніўня ў Мінску, падчас якіх ён "кінуў не менш аднаго каменя ў бок транспарту МУС", знаходзіўся ў месцы, дзе будаваліся барыкады, перакрываў рух, выкрыкваў лозунгі. Сярод доказаў — тэлефонныя гутаркі, падчас якіх Сяргей Пацукевіч распавядае, што бачыў і дзе быў 9-10 жніўня, відэа з месца падзей, пратаколы агляду месца падзей. 

Абвінавачаны не прызнаў сваю віну ў поўнай ступені. 21 ліпеня 2021 года суддзя Вольга Малашанка асудзіла яго на шэсць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У сярэдзіне снежня 2021 г. з'явілася інфармацыя аб пераводзе Сяргея з СТ №8 у ПК № 3.

Вядома, што палітвязень стаіць на прафуліку як "схільны да ўцёкаў" і мае чырвоную бірку.

"Кінуў не менш за аднаго каменя". Мінчука асудзілі да шасці гадоў калоніі

21 ліпеня суд Маскоўскага раёну вынес прысуд 31-гадоваму Сяргею Пацукевічу. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт.293 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу вяла суддзя Вольга Малашэнка.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»