Антон Чарамных
Палітвязень
Дата затрымання: 29 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 4 лістапада 2024
Суддзя: Кацэр Сяргей
Месца зняволення: ПК № 1
Групы: Ваенныя
Антон Алегавіч Чарамных — падпалкоўнік, намеснік камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі. Яго абвінавачваюць у "зрадзе дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага" (ч. 2 арт. 356 КК) і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 3 арт. 130 КК).
Яго справу ў закрытым рэжыме пачачаў разглядаць суддзя Сяргей Кацэр 15 лютага 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Асуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін пакуль невядомы.
Утрымліваўся ў СІЗА-1.
5 і 17 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Эдгар Марцірасян. Прысуд набыў моц.
Адбывае пакаранне ў ПК № 1.
За "здраду дзяржаве" пачнуць судзіць афіцэра-артылерыста, які год утрымліваецца пад вартай