Мікалай Ласоўскі

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Вынік суда: 10 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Шаршнёў Яўген

Месца зняволення: СІЗА-3

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Мікалая Сцяпанавіча Ласоўскага абвінавацілі паводле наступных крымінальных артыкулаў:

  • ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);
  • ч. 2 арт. 371-1 (арганізацыя незаконнай міграцыі).

Камітэт дзяржбяспекі паведамляў, што затрымаў у Беларусі шэсць чалавек па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з "Службай бяспекі Украіны" і "падрыхтоўцы тэрактаў". Пра гэта стала вядома з фільма 11 верасня 2023 года, які паказалі адразу на ўсіх дзяржаўных каналах. На відэа некаторыя з іх выглядаюць збітымі, некаторых на следчых дзеяннях водзяць на ланцугах, аднаго з затрыманых знялі ў СІЗА КДБ.

2 снежня 2024 году Гомельскі абласны суд прызнаў Ласоўскага вінаватымі ў "здрадзе дзяржаве", а таксама ў "арганізацыі незаконнай міграцыі". Суддзя Яўген Шаршнёў прызначыў Ласоўскаму 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама прызначылі штраф памерам 550 базавых велічыняў. Суд ў закрытым рэжыме праходзіў з 15 кастрычніка.

У Гомелі вынеслі прысуд украінцу і двум беларусам за "агентурную дзейнасць" і "здраду дзяржаве"

У Гомельскім абласным судзе 2 снежня 2024 году вынеслі прысуд грамадзяніну Украіны Вячаславу Бародзію, а таксама беларусам Мікалаю Ласоўскаму і Валянціне Полаз.

Украінца і двух беларусаў будуць судзіць у Гомелі за "агентурную дзейнасць" і "здраду дзяржаве"

У Гомельскім абласным судзе 15 кастрычніка пачнуць судзіць грамадзяніна Украіны Вячаслава Бародзія, а таксама беларусаў Мікалая Ласоўскага і Валянціну Полаз. Падрабязнасці пераследу ўкраінскага егера сталі вядома з прапагандысцкага фільма год таму, у якім Вячаслава на следчых дзеяннях вадзілі на ланцугу.

У Беларусі затрымалі шэсць чалавек па абвінавачванні ў "падрыхтоўцы тэрактаў". Што вядома пра затрыманых?

Камітэт дзяржбяспекі затрымаў у Беларусі шэсць чалавек па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з "Службай бяспекі Украіны" і "падрыхтоўцы тэрактаў". Сярод затрыманых — два ўкраінца, астатнія — беларусы.

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»