Анастасія Кухта
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 20 студзеня 1992
Дата затрымання: 17 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 сакавіка 2023
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Месца зняволення: ПК № 4
Групы: Актывісты
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны/ая хросны/ая: Олівер Качмарэк, дэпутат нямецкага Бундэстагу
Анастасія Сяргееўна Кухта — сацыяльная актывістка з Мінску. Яна была затрымана 17 лютага 2022 года па месцы жыхарства. Дома ў яе быў праведзены вобшук.
Спачатку ёй прысудзілі адміністрацыйны арышт, але пасля яго на волю Анастасія не выйшла. Яе перазатрымалі ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Пасля ёй таксама выставілі абвінавачванні паводле ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
З 12 сакавіка 2022 г. утрымлівалася ў СІЗА-1.
Мінскі гарадскі суд 10 кастрычніка 2022 пачаў разглядаць справу палітзняволенай. 11 лістапада дзяўчыну прызналі вінаватай і асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У снежні 2022 г. КДБ уключыў палітзняволеную ў "спіс тэрарыстаў", а ў сакавіку 2023 г. МУС — у "спіс экстрэмістаў".
На 14 лютага 2023 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд Анастасіі пакінулі без зменаў.
Палітзняволеную этапавалі ў гомельскую жаночую ПК № 4 у пачатку сакавіка 2023 г.
10 сакавіка 2023 года была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
31 траўня 2023 г. палітзняволенай памерла маці, але дзяўчыну на яе пахаванне не адпусцілі.
Актывістку Анастасію Кухту асудзілі да пяці гадоў калоніі