Аляксандр Бародзіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 4 красавіка 1970

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Горбач Наталля

Месца зняволення: ПК № 3

Аляксандр Віктаравіч Бародзіч утрымліваўся ў СІЗА турмы №1 у Гродне паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 370 КК (здзек з дзяржаўнай сімволікі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). 

24 чэрвеня 2024 г. Аляксандра пачалі судзіць. Рашэнне суда ад 12 ліпеня 2024: 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

24 верасня 2024 г. у Аляксандра ў Гродзенскім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Козел.

4 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбывае тэрмін у ПК № 3

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»