Глеб Гладкоўскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 6 траўня 1985
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 198 Крымінальнага кодэкса — Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 5 траўня 2023
Суддзя: Чарапанава Святлана
Месца зняволення: ПК № 1
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Глеб Уладзіміравіч Гладкоўскі — вядомы арганізатар аэраздымак квадракоптарамі. Мае дваіх дзяцей, у тым ліку маленькую дачку.
Быў затрыманы ў Брэсце паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Вядома, што Глеб пакінуў паведамленне "Димон ту-ду-ту" (паводле музыкі з фільма "Бумер").
Утрымліваўся ў СТ-8, у сярэдзіне траўня 2022 г. стала вядома аб пераводзе палітвязня ў СІЗА-1.
Вядома, што Глебу выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 198 КК (перашкаджэнне законнай прафесійнай дзейнасці журналіста), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы).
8 лістапада 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе распачаўся разгляд справы палітвязня. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у судзе быў зроблены перапынак, бо палітвязня накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу. 30 студзеня 2023 г. працэс аднавіўся.
1 лютага 2023 года суддзя Святлана Чарапанава асудзіла Глеба да пяці гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд прызначаны на 5 траўня 2023 г.
19 траўня 2023 г. КДБ дадаў палітзняволенага ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
26 траўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У канцы траўня 2023 г. Глеб быў этапаваны ў ПК № 1 для адбыцця пакарання.
На пяць гадоў калоніі асудзілі Глеба Гладкоўскага па "справе Зельцэра"
У Мінску аднавіўся суд над палітвязнем Глебам Гладкоўскім