Ала Дзясяцік
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 21 лютага 1983
Дата затрымання: 23 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Беразюк Сяргей
Месца зняволення: СІЗА-7
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»
Ала Мікалаеўна Дзясяцік — жыхарка Брэста. У Брэсцкім абласным судзе 18 верасня 2024 году пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць яе. Працэс вядзе суддзя Сяргей Беразюк. Берасцейку абвінавачваюць паводле наступных крымінальных артыкулаў:
- ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
- ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак);
- арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў);
- ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
- арт. 367 (паклёп на Лукашэнку).
Апошні раз Ала была анлайн у сацсетках 11 студзеня 2024 года — напярэдадні рэйду КДБ за салідарнасць.
Алу асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Юрый Руткоўскі.
20 снежня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.