Андрэй Слізевіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 18 красавіка 1982
Дата затрымання: 9 сакавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Кулеш Віталь
Заява аб прызнанні палітвязнем

Андрэй Вітальевіч Слізевіч — індывідуальны прадпрымальнік. Яго пачалі судзіць другога снежня 2024 году ў Гродзенскім абласным судзе. Паводле версіі абвінавачання, ён нібыта пакідаў негатыўныя каментары пра Расію пасля тэракту ў «Крокус Холе» і заклікаў бамбіць расійскія гарады.
Суддзя Віталь Кулеш разглядае справу ў дачыненні да мужчыны паводле трох артыкулаў: арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 1 і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу.
Андрэя затрымалі ў сакавіку. Праўладныя каналы публікавалі з ім «пакаяльнае» відэа.
24 кастрычніка 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
18 лютага 2025 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Андрэй Кавальчук.
14 сакавіка 2025 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.