Алена Яфрэменка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 8 кастрычніка 1977
Дата затрымання: 3 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2024
Суддзя: Пазняк Уладзімір
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Алена Аляксандраўна Яфрэменка ў пачатку лістапада 2022 года была асуджаная па чатырох крымінальных "палітычных" артыкулах (арт. 366, арт. 342, арт. 130, арт. 368, арт. 369 КК) за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да службовай асобы.
1 лістапада 2022 г. справу Алены пачалі разглядаць у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Суддзя Уладзімір Пазняк. Прысуд высвятляецца.
У Алены 2 непаўналетнія дачкі (2014 і 2015 г.н.).
28 студзеня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У сакавіку 2023 г. стала вядома пра цяжкі стан Алены ў ПК-4, дзе яна адбывае пакаранне.
"Напрыклад, калі аднойчы Алена была ў вельмі цяжкім стане, ёй не аказвалася меддапамога, хаця ўсё было надзвычай дрэнна. Трымалася тэмпература пад 40, трызніла, потым пачаліся праблемы з суставамі, абсцэс. Але тады яе нават у санчастку не прызначылі, зняволеныя самі яе туды аднеслі", — расказала адна з былых зняволеных.
Выйшла на волю 29 кастрычніка 2024 г.
"Б'юць па самым балючым — па родных, блізкіх, сяброўках у ПК". Новая інфармацыя пра рэпрэсіі і ціск у гомельскай жаночай калоніі