Мікалай Васілевіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 снежня 1978
Дата затрымання: 17 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці
Вынік суда: 9 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 верасня 2023
Суддзя: Шылько Алена, Чараповіч Святлана
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Данаты
Групы: Спартсмены
Заява аб прызнанні палітвязнем
Мікалай Уладзіміравіч Васілевіч — мінчук. Знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага за «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці». Як паведамляе «Наша Ніва», у «тэрарыстычны спіс» жыхара Мінска Мікалая Васілевіча ўключылі 3 студзеня 2023 г.
Апошняе вядомае месца працы мужчыны — Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовым відам спорту "Раўбічы" ў якасці трэнера-масажыста нацыяльнай каманды Рэспублікі Беларусь па біятлоне. Вядома, што ў яго ёсць жонка. Яго вінавацяць у «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» (арт. 290-1 КК), па гэтым артыкуле пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення.
Пазней стала вядома, што ён абвінавачваецца паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
Мужчына ўтрымліваецца ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.
6 чэрвеня 2023 г. быў асуджаны паводле арт. 361-2 КК і арт. 361-1 КК на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і вялікі штраф. У сярэдзіне кастрычніка прапагандысцкія СМІ распавялі, што агулам за два гады ён зрабіў не менш за 54 данаты ў фонды салідарнасці і розныя ініцыятывы. Іншыя падрабязнасці справы невядомыя.
12 ліпеня 2023 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска распачнецца другі суд над палітвязнем. Цяпер яго абвінавачваюць у "фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці" паводле ч. 2 арт. 290-1 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Святлана Чараповіч.
1 верасня 2023 г. у Вярхоўным судзе суддзя Уладзімір Чаравач павінен быў разглядаць апеляцыйную скаргу палітвязня. На гэты момант першы прысуд набыў моц, таму ў час вынясення другога Васілевіч лічыўся ўжо раней судзімым.
12 верасня 2023 г. у судзе Першамайскага раёна адбыўся яшчэ адзін суд над Мікалаем. На гэты раз яго абвінавацілі ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім" (арт. 361-1 КК). Агулам за данаты Святлана Чараповіч прысудзіла яму 9 гадоў і 6 месяцаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф у 600 базавых велічыняў.
22 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У кастрычніку 2023 г. пераведзены з СІЗА-1 у турму № 4. Адбывае тэрмін у ПК № 15.
Мінчука за тры месяцы двойчы асудзілі за данаты. Агулам яму прызначылі 9,5 гадоў калоніі
За фінансаванне "экстрэмісцкай дзейнасці" мінчуку прысудзілі шэсць год калоніі