Якаў Шафарэнка
Палітвязень
Дата нараджэння: 26 красавіка 2000
Дата затрымання: 20 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 5 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй
Месца зняволення: ПК № 17
Справы: Пратэсты Брэст
Якаў Аляксандравіч Шафарэнка — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) пасля акцый пратэсту ў горадзе ў жніўні 2020.
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітзняволеных, што праходзілі па справе, вінаватымі, а Якаву Шафарэнку прызначыў 5 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 100 базавых велічынь.
Якаў знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў шклоўскую ПК №17.
Якаў Шафарэнка скончыў брэсцкі прафесійны ліцэй будаўнікоў. Хлопец навучаўся бясплатна, таму быў размеркаваны на адпрацоўку ў адну арганізацыю. Вядома, што Якаў знайшоў іншую фірму, куды папрасіў яго накіраваць — але працу там не здолеў пачаць праз затрыманне. У траўні 2022 года Маскоўскі суд Брэста разгледзеў пазоў пракурора з нагоды неадпрацоўкі хлопцам размеркавання. Суддзя Пётр Баброўскі пастанавіў: задаволіць пазоў на 3605 рублёў, а да таго ж спагнаць з Шафарэнкі 180.25 рублёў дзяржаўнай пошліны.
“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”
Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце