Андрэй Матузаў

Дата нараджэння: 13 ліпеня 1978

Дата затрымання: 10 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 лютага 2023

Дата вызвалення: 19 ліпеня 2024

Суддзя: Панасенка Наталля

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 55

Андрэя Мікалаевіча Матузава абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў у інтэрнэце абразлівы каментар у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Так, 9 лістапада 2020 года мужчына ў Фэйсбуку ўбачыў відэаролік, дзе міліцыянт "збівае безабароннага чалавека". Абурыўшыся гэтым, ён у іншай публікацыі, пад фотаздымкам згаданага міліцыянта і тэкстам пад ім, што дадзены супрацоўнік “збіваў затрыманых у РАУС  і здзекваўся на лесвіцы і ў спартовай зале”, пакінуў абразлівы каментар.

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 3 студзеня 2023 года яго асудзілі паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Панасенка прызначыла Андрэю адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).

Таксама міліцыянт заявіў да Андрэя грамадзянскі пазоў аб матэрыяльнай камепенсацыі маральнай шкоды памерам 3000 рублёў. Мужчына прызнаў патрабаванні. Суд часткова задаволіў патрабаванні аб кампенсацыі маральнай шкоды і ўстанавіў яе памер 1500 рублёў.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбывае пакаранне ў ПУАТ-55.

Мужчыну асудзілі на паўтара года "хіміі" за абразу міліцыянта ў Фэйсбуку

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 3 студзеня 2023 года асудзілі Андрэя Матузава паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Панасенка прызначыла Андрэю адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 55. 220021, г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 7

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»