Барыс Вітко

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 ліпеня 1954

Дата затрымання: 25 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 7 год і 3 месяцы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Жарко Таццяна, Філонік Вера

Месца зняволення: СІЗА-7

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост, Сур’ёзныя праблемы са здароўем

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Барыс Вітко. Фота з сацыяльных сетак.

Барыс Міхайлавіч Вітко — пенсіянер з Ляхавічаў (1953 г.н.). Ён быў абвінавачаны ў здзяйсненні злачынства па арт. 391 (абраза суддзі ці народнага засядацеля), як стала вядома пазней, размова ідзе пра баранавіцкага суддзю Мікалая Кміту. Нібыта пра яго Барыс напісаў: "Усе панясуць адказнасць за свае злачынствы". 

20 студзеня 2022 года суд Ляхавіцкага раёна прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 391 (абраза суддзі ці народнага засядацеля) і прысудзіў два гады "хатняй хіміі".

Напрыканцы траўня 2023 года стала вядома, што Барыс быў зноў затрыманы. Пра гэта паведаміў праўладны тэлеграм-канал. Супрацоўнікі АМАП у бронекамізэльках з драбавікамі затрымалі мужчыну на тэрыторыі прыватнай хаты. На апублікаваным відэа Барыс кажа, што яго затрымалі па падазрэнні ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Па месцы пражывання ў в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна быў праведзены ператрус.

Пазней праваабаронцам стала вядома, што нейкі час Барыса Вітко ўтрымлівалі ў ляхавіцкім ІЧУ, затым перавялі ў баранавіцкае СІЗА. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА-7 Брэста ў чаканні суда.

Барыс мае праблемы з сэрцам, увесь час павінен прымаць лекі.

28 лістапада 2023 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".

На гэты раз палітвязню прад’явілі больш сур’ёзныя абвінавачанні па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 368 – абраза Аляксандра Лукашэнкі;
  • арт. 188 – паклёп;
  • ч. 2 арт. 367 – паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
  • арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
  • ч. 2 арт.368 – абраза прэзідэнта, здзесненая паўторна;
  • ч. 1 арт. 130 – распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • ч. 1 арт.361 – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Новую справу з 4 студзеня разглядае суддзя Вера Філонік.

На першым судзе Барысу Вітко ставілася ў віну тое, што 30 верасня 2021 года ў тэлеграм-канале "Ляхавічы 97" ён напісаў абразлівы каментар у дачыненні да суддзі Мікалая Кміты.

Брэсцкі абласны суд пасля доўгага перапынку 20 траўня 2024 г. вынес прысуд Барысу. Па сукупнасці прысудаў шляхам частковага складання неадбытай часткі пакарання канчаткова абвінавачанаму Барысу Вітко прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін сем гадоў тры месяцы з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 300 базавых велічынь у суме 12 000 рублёў.

Вядома, што ў няволі Барыс перанёс інсульт

6 жніўня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Cвятлана Бандарэнка.

2 верасня 2024 г. у Барыса ў Вярхоўным судзе адбыўся яшчэ адзін разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Святлана Бандарэнка.

Драконаўскі прысуд пенсіянеру з Ляхавіч: сем гадоў і тры месяцы калоніі і штраф у суме 12 000 рублёў

Брэсцкі абласны суд пасля доўгага перапынку 20 траўня вынес прысуд 68-гадоваму жыхару Ляхавіч Барысу Вітко. Справу разглядала суддзя Вера Філонік. На гэты раз палітвязню прад’явілі больш сур’ёзныя абвінавачанні па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

У Брэсце ізноў судзяць палітзняволенага Барыса Вітко

Брэсцкі абласны суд 8 студзеня 2024 года пасля перапынку працягвае разгляд крымінальнай справы 68-гадовага жыхара Ляхавіч Барыса Вітко, які раней быў асуджаны за абразу суддзі паводле арт. 391 КК.

Ляхавічы: Два гады хатняй «хіміі» за абразу суддзі

20 студзеня 2022 года суд Ляхавіцкага раёна разгледзеў справу 68-гадовага Барыса Вітко, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па артыкуле 391 – «Абраза суддзі ці народнага засядацеля».

Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»