Аляксандр Мураўёў

Палітвязень

Дата нараджэння: 13 кастрычніка 1989

Дата затрымання: 6 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
  • арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй
  • арт. 359 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча

Вынік суда: 12 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Папко Анастасія

Пракурор: Ланеўская Юлія

Месца зняволення: ПК № 17

Справы: справа ініцыятывы "Буслы ляцяць"

Сімвалічны/ая хросны/ая: Фернан Этген, старшыня Палаты дэпутатаў Люксембурга

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Аляксандр Мураўёў

Аляксандр Мікалаевіч Мураўёў — таксіст, ягога затрымалі 6 лістапада 2021 года па справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". У ягонай сям'і маленькае дзіця.

Аляксандра абвінавачвалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 359 (акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча), ч. 2 арт. 290-4 (стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй), ч. 1 арт. 218 (наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці).

28 верасня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе абвесцілі прысуды па гучнай справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Суддзя Анастасія Папко прызначыла вялікія тэрміны фігурантам справы: у прыватнасці, Аляксандру Мураўёву — 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У залежнасці ад ролі кожнага ў розным спалучэнні іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў ініцыятыве "Буслы ляцяць", якая прызнана тэрарыстычнай; удзеле ў акцыях пратэсту; пашкоджанні аўтамабіля суддзі Барысаўскага раёна і шынаў аўтамабіля актывіста-карэспандэнта рэспубліканскага СМІ; кіданні камянёў у вокны кватэры мінскага пракурора і праўладнай актывісткі; знішчэнні сістэмы відэаназірання ў Фрунзенскім раёне Мінска. 

Справу ў закрытым рэжыме разглядалі амаль чатыры месяцы. Дзяржаўнае абвінавачванне па справе падтрымлівала пракурорка Юлія Ланеўская.

Напрыканцы кастрычніка Аляксандра перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую СТ № 4.

У Вярхоўным судзе 28 лютага 2023 г. у закрытым рэжыме разглядзелі апеляцыйныя скаргі палітзняволеных па справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. 

Адбывае тэрмін у ПК-17

17 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Да 15 гадоў калоніі — абвешчаны прысуды шасці фігурантам справы па ініцыятыве "Буслы ляцяць"

Суд па справе па хадайніцтву пракуроркі зрабілі закрытым.

Гісторыя таксіста Аляксандра Мураўёва, якога судзяць па справе ініцыятывы "Буслы ляцяць"

Сярод абвінавачаных — 32-гадовы таксіст з Мінска Аляксандр Мураўёў.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»