Аляксандр Цярэшчанка

Палітвязень

Дата нараджэння: 23 верасня 1983

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Кацэр Сяргей

Справы: Данаты, Пратэсты Мінск

Групы: Дзяржслужачыя, Сілавікі

Аляксандр Цярэшчанка

Аляксандр Маркавіч Цярэшчанка — галоўны спецыяліст Нацбанка. 1 лютага 2024 года яго асудзілі за «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2). 29 студзеня 2024 года пачаўся судовы працэс. Справу Аляксандра ў Мінскім гарадскім судзе прызначаны весці суддзя Сяргей Кацэр.

«Пакаяльнае відэа» мужчыны было паказана ў адной з праграм Азаронка — там Аляксандр «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах у Facebook на тэму выбараў і COVID. Адзначым, што ў праграме прапагандыста Цярэшчанка таксама названы афіцэрам і «кіраўніком КДБ Барысаўскага раёну».

Вядома, што Аляксандр асуджаны да калоніі. 

Утрымліваўся ў СІЗА № 1. 

26 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»