Яўген Сямёнаў
Палітвязень
Дата затрымання: 26 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Волк Аляксандр
Пракурор: Рабаў Уладзімір
Месца зняволення: ПК № 11
Яўген Сямёнаў - жыхар Мінска, асуджаны на пяць гадоў калоніі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Мужчыну судзілі за два каментары ў тэлеграм-чаце ў дачыненні да супрацоўнікаў ГУБАЗіКа Івана Тарасіка і Аляксандра Алёксы. Інфармацыю пра іх ён узяў у телеграм-канале BYPOL пад публікацыяй аб датычнасці іх да катаванняў Мікалая Дзядка, і расшарыў яе ў іншы телеграм-чат са сваімі каментарамі: «... пойдзем ім біць е****» і «Усе цяпер ведаюць, дзе жывуць гэтыя к*злы». Словы Сямёнава кваліфікавалі як публічную абразу (арт. 369 КК) і пагрозу прымянення гвалту (арт. 364 КК). Мужчына павінен цягам месяца выплаціць кожнаму пацярпеламу супрацоўніку па адной тысячы рублёў маральнай шкоды.
Акрамя гэтага, мужчыну судзілі па 11 эпізодах крадзяжу ў сваёй знаёмай (ч.1 і ч. 2 арт. 205 КК) і за ўхіленне ад адбыцця «хатняй хіміі» па прысудзе па артыкуле 328 КК.
Мінчука асудзілі за абразу і пагрозу гвалтам да супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, якіх палітвязень Дзядок назваў датычнымі да яго катаванняў