Аляксандр Катовіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 9 жніўня 1990
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Чарапанава Святлана
Месца зняволення: ПК № 17
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксандр Андрэевіч Катовіч быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі).
Аляксандр — грамадзянін Украіны.
Утрымліваўся ў турме № 4.
З 25 па 28 сакавіка 2024 года справу разглядала суддзя Чарапанава Святлана. Яна прысудзіла Аляксандру 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
18 чэрвеня 2024 г. у Мінскім гарадскім судзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Гураў Сяргей. Прысуд набыў моц.
Адбывае тэрмін у ПК № 17.
13 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.