Андрэй Паднябенны

Палітвязень

Дата нараджэння: 13 снежня 1988

Дата затрымання: 5 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 16 гадоў і 8 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Сотнікаў Анатоль, Царук Руслан

Месца зняволення: ПК № 15

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў

Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне

Справы: Пратэсты Гомель

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Анэтэ Відман-Маўц, дэпутатка нямецкага Бундэстагу

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Андрэй Паднябенны. Фота з сацсетак

Андрэя Валянцінавіча Паднябеннага, які мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства, у закрытым рэжыме абвінавацілі па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі: ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму) за падпал машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў, пракол колаў у 39 тралейбусаў, стварэнні і адміністраванні Telegram-канала і -чата, якія прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а таксама падпале крана на будоўлі ў 2019 годзе. Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Андрэю, які ўтрымліваецца пад вартай сем месяцаў, 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

23 траўня 2022 г. КДБ унёс палітвязня ў "спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". 

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У Гомельскім абласным судзе 3 студзеня 2023 г. вынеслі яшчэ адзін прысуд Андрэю. Цяпер яго абвінавацілі яшчэ паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). У выніку да 15 гадоў зняволення яму дадалі яшчэ адзін год і восем месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, палітвязня аштрафавалі на 1000 базавых велічыняў (37 000 беларускіх рублёў). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Руслан Царук. 

У верасні 2023 г. стала вядома, што з СІЗА-3 Андрэя перавялі ў папраўчую калонію № 15

Агулам амаль 17 гадоў калоніі: у Гомелі палітвязня асудзілі другі раз за паўгода

Усяго адбылося пяць закрытых пасяджэнняў па справе. Нават прысуд быў агучаны ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы і пазіцыя палітвязня невядомыя.

Да 15 гадоў калоніі па "тэрарыстычным артыкуле" асудзілі Андрэя Паднябеннага

У Гомельскім абласным судзе 30 чэрвеня быў агучаны прысуд па крымінальнай справе супраць 33-гадовага мясцовага жыхара Андрэя Паднябеннага. Ён мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства. Андрэя ў закрытым рэжыме абвінавацілі па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі: ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму) за падпал машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў, пракол колаў у 39 тралейбусаў, стварэнні і адміністраванні Telegram-канала і -чата, якія прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а таксама падпале крана на будоўлі ў 2019 годзе. Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Андрэю, які ўтрымліваецца пад вартай сем месяцаў, 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён унесены ў "спіс тэрарыстаў".

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»