Дзмітрый Бянчук
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 траўня 1979
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Волк Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 22
Справы: Пратэсты Мінск
Дзмітрый Васільевіч Бянчук быў асуджаны ў судзе Савецкага раёна горада Мінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 26 сакавіка 2024 года справу разглядаў суддзя Волк Аляксандр.
11 чэрвеня 2024 г. была разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Лапко Максім.
5 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Асуджаны да пазбаўлення волі. Прысуд адбывае ў ПК-22.