Дмітрыйс Міхайлаўс
Палітвязень
Дата нараджэння: 21 лістапада 1978
Дата затрымання: 1 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 сакавіка 2023
Суддзя: Чарапанава Святлана
Месца зняволення: ПК № 3
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Заява аб прызнанні палітвязнем
Дмітрыйс Міхайлаўс — грамадзянін Латвіі, якога абвінавацілі ў закліках у сацыяльных сетках да мераў абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (ч. 3 арт. 361), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.2 арт. 130), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 і ч.2 арт. 368). Міхайлаўс быў часова зарэгістраваны ў Мінскай вобласці.
Дмітрыйса Міхайлаўса затрымалі 1 сакавіка 2022 года і да суда змясцілі ў мінскі СІЗА. МЗС Латвіі раней паведамляў, што ў Міхайлаўса праверылі тэлефон і ўладам не спадабаліся паведамленні, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі.
У кастрычніку 2022 года Дзмітрый Міхайлаўс быў уключаны ў “Спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Суд пачаўся 14 снежня 2022 г., але на працэс нікога не пусцілі, нават латвійскага консула. 21 снежня прадстаўнікі консульства на пасяджэнне трапілі, аднак асабліва ні на што паўплываць не змаглі. Згодна з Венскай канвенцыяй, яны маюць права звязвацца з грамадзянамі сваёй краіны і атрымліваць да іх доступ, але не маюць права ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншай краіны.
Вядома таксама, што Дмітрыйса Міхайлаўса на месяц змяшчалі ў закрытую псіхіятрычную клініку дзеля правядзення экспертызы.
У Мінскім гарадскім судзе 30 снежня 2022 года вынесены прысуд: пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Судовы працэс вяла суддзя Святлана Чарапанава.
У сакавіку 2023 г. стала вядома, што палітвязня этапавалі з СІЗА-1 у ПК № 3 у Віцьбе.
Грамадзяніна Латвіі асудзілі за каментары з асуджэннем рэжыму Лукашэнкі