Вячаслаў Шэлямет

Палітвязень

Дата нараджэння: 18 лютага 2001

Дата затрымання: 20 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы

Вынік суда: 5 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Брэган Яўген

Месца зняволення: ПК № 3

Справы: Пратэсты Пінск

Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Себасцьян Брэм, прадстаўнік Хрысціянска-сацыяльнага саюза па пытаннях фінансаў і бюджэту ў Бундэстагу

Вячаслаў Уладзіміравіч Шэлямет быў затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

У сакавіку 2021 быў пераведзены ў СІЗА-7 г. Баранавічы.

Сімвалічны "хросны" у межах кампаніі #WeStandByYou - старшыня Камітэта па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе ў нямецкім Бундэстагу Франк Хайнрых

“Мірныя дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі, відавочна паказваюць, што яны не ўяўляюць пагрозы нацыянальнай і грамадскай бяспецы. Я рашуча асуджаю шматлікія рэпрэсіўныя меры, прынятыя палітычнымі сілавымі структурамі праз гвалт і катаванні супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі. Я заклікаю неадкладна вызваліць Вячаслава Шэлямета - палітвязня - які, наколькі я ведаю, мірна ажыццяўляў сваю свабоду дэманстрацыі. Свабода сходаў - гэта каштоўнае асноўнае права!”

У лістападзе 2021 сімвалічным хросным зрабіўся Себасцьян Брэм.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску. Вячаслава Шэлямета асудзілі да 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Па ініцыятыве адміністрацыі Дзмітрыю хочуць узмацніць пакаранне. Суд па замене рэжыма ўтрымання на турэмны адбудзецца ў Віцебску 31 ліпеня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Міхаіл Зубеня.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»