Анастасія Ільніцкая
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 29 чэрвеня 1995
Дата затрымання: 9 верасня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Жывіца Алена

Анастасія Аляксандраўна Ільніцкая была затрымана разам з мужам Валерыем Раўкоўскім за ўдзел у пратэстах 2020 года. З імі было апублікаванае "пакаяльнае" відэа. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Вядома, што яна ўтрымлівалася ў СІЗА-1.
19 снежня 2024 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска адбыўся разгляд справы Валерыя і Анастасіі. Суддзя Алена Жывіца. Асуджаная да абмежавання волі без накіравання ("хатняй хіміі").
17 студзеня 2025 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.