Яўген Юшкевіч
Ініцыятар праекта bychange.me
Дата нараджэння: 21 ліпеня 1989
Дата затрымання: 24 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Яўген Юшкевіч – былы следчы СК, а цяпер андроід-распрацоўшчык і ініцыятар праекта bychange.me, быў затрыманы ўвечары 24 лістапада ў Мінску. У яго кватэры прайшоў вобшук.
Падазраваны па крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак – ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Утрымліваўся ў СІЗА-1 г. Мінска.
4 снежня мера стрымання да Яўгена Юшкевіча была змененая на падпіску аб нявыездзе.