Анатоль Мацулевіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 кастрычніка 1969
Дата затрымання: 11 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 7 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Буруноў Яўген
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў
Заява аб прызнанні палітвязнем
Анатолю Анатольевічу Мацулевічу інкрымінавалі стварэнне і адміністраванне тэлеграм-канала «Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни Чат Свободу Сергею Тихановскому», які МУС прызнаў экстрэмісцкім фарміраваннем 26 лістапада 2021 года. Хоць затрымалі Мацулевіча за пяць месяцаў да гэтага — 11 чэрвеня 2021 года.
18 красавіка 2022 года ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Мацулевіча, але яе пакінулі без задавальнення. 11 траўня 2022 г. Анатоля этапавалі з СІЗА-2 у магілёўскую калонію № 15.
24 траўня 2022 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адміністратара тэлеграм-канала "Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни" асудзілі да 7,5 гадоў калоніі