Аляксандр Калін
Палітвязень
Дата нараджэння: 30 ліпеня 1969
Дата затрымання: 27 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Вецярэц Марына
Месца зняволення: ПК № 22
Групы: Бізнесмены
Аляксандр Іванавіч Калін — прадпрымальнік з Круглага. Яшчэ ў жніўні 2020 года ён падтрымаў пратэсты. Тады старшыня Круглянскага райвыканкама Сцяпан Палоннікаў склікаў праўладны мітынг, на якім публічна абразіў Каліна за ягоную грамадзянскую пазіцыю. У адказ, ад імя прадпрымальнікаў, Аляксандр Калін з калегамі вярнулі ў райвыканкам больш за дзясятак узнагарод, грамат і падзяк, атрыманых ад чыноўнікаў, якія кляліся раней у дружбе і павазе. Дыпломы яны расклалі прама на ганку райвыканкама.
Затрымалі Аляксандра 27 лютага 2023 года.
Суд Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці 23 лістапада 2023 года прысудзіў Каліна да 6 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, вядома, што бізнэсоўца чакае канфіскацыя некаторай маёмасці.
Суддзя Марына Вецярэц прызнала яго вінаватым ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў" (ч. 3 арт. 243 КК) і "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх" (ч. 1 арт. 342 КК) за ўдзел ў мірных шэсцях у жніўні 2020 года.
5 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
У пачатку красавіка 2024 г. этапаваны з турмы № 4 у ПК № 22.
Бізнэсоўцу з Круглага прысудзілі 6,5 гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту і нявыплату падаткаў