Аляксей Драб
асуджаны на 5 гадоў калоніі
Дата нараджэння: 20 красавіка 1986
Дата затрымання: 20 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: СІЗА-1
Аляксей Юр'евіч Драб - жыхар Мінска, асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт над супрацоўнікамі міліцыі).
Падзеі, за якія асудзілі мужчыну, адбываліся пасля 17 гадзін 11 кастрычніка 2020 года. Пад час разгону "Маршу гонару" каля станцыі метро “Пушкінская” ён і яшчэ трое абвінавачаных, як вынікае з матэрыялаў следства, перашкодзілі амапаўцам затрымаць чалавека, уступілі з імі ў бойку, нанеслі некалькі ўдараў па галовах і разбілі шкло ў службовым аўтамабілі.
Драб сваю віну прызнаў часткова. Быў затрымалі 20 кастрычніка. Яму пагражалі, прымушалі даць паказанні на відэа. У СІЗА пасля допытаў паступіў з гіпсам.
![]()
"Казалі - яшчэ раз зманіш, з буса жывым не выйдзеш". Працягваецца суд над чатырмя мінчукамі за гвалт над амапаўцамі
![]()
Працягваецца суд над чатырмя мінчукамі, якія далі адпор амапаўцам пры разгоне мітынгу
![]()
Справа чатырох мінчукоў: пракурор запрасіў вялікія тэрміны зняволення і гіганцкія кампенсацыі пацярпелым амапаўцам
![]()
Мінскай чацверцы, якая адбіла ад амапаўцаў чалавека - ад чатырох да пяці год калоніі і вялікая кампенсацыя пацярпелым