Аляксандр Сырыца

Палітвязень

Дата затрымання: 12 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Групы: Спартсмены

Аляксандр Сырыца — вядомы баскетбольны суддзя. Яго затрымалі за стварэнне баскетбольнага чату.

Яго затрымалі ў студзені 2024 году, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у «абразе Лукашэнкі» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» паводле арт. 361-1 і арт. 368 Крымінальнага кодэксу.

Сырыца раней лічыў, што прыезд у Беларусь не звязаны з вялікімі рызыкамі. На мяжы затрымалі таксама і ягоную жонку (яна адсядзела суткі). А ўдзельнікаў чата выклікалі на допыт.

Аляксандр Сырыца на працягу многіх гадоў быў адным з найлепшых баскетбольных арбітраў Беларусі. Судзьдзя FIBA ​​з 2005 года. У 2019 годзе разам з калегамі Сырыца падаў у суд на федэрацыю баскетбола, прайграў і патрапіў у чорны спіс. Жыў у Аўстраліі, займаўся бізнэсам, часта бываў ва Украіне.

Адзначым, што 16 студзеня КДБ прызнала "экстрэмісцкім фармаваннем" фонд "Fund of Belarus Friend LTD" — тады паведамлялася, што дачыненне да яго мае грамадзянін Беларусі Аляксандр Сырыца.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»