Валерый Віскірскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 чэрвеня 1986
Дата затрымання: 27 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Лабоцкі Віталь
Валерый Тадэвушавіч Віскірскі быў затрыманы паводле адміністрацыйнай справы за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Падчас арышту мужчыне былі прад'яўленыя абвінавачанні па крымінальнай справе за шматлікія лайкі ў "Аднакласніках".
Першае пасяджэнне па справе адбылося 12 снежня 2022 года.
Ён быў асуджаны 14 сакавіка 2023 года судом Кастрычніцкага раёна горада Гродна да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 366 (гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).
У Гродзенскім абласным судзе 4 ліпеня 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Рашэнне прымаў суддзя Васіль Скок.
4 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.