Аляксандр Піскуноў

Палітвязень

Дата нараджэння: 4 лістапада 1980

Дата затрымання: 8 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Рачынскі Мікалай

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Аляксандр Іванавіч Піскуноў 4 снежня 2023 года быў асуджаны паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак), арт. 130 (распальванне варожасці ці варажнечы), арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). Яго справу разгледзелі ў Гарадзенскім абласным судзе. 

Вынік суда невядомы, але Аляксандр ужо пачаў адбываць пакаранне. 

16 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Утрымліваўся ў турме № 1.

Актуальны адрас невядомы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»