Аляксандр Новік
Палітвязень
Дата затрымання: 31 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Хвалько Сафія
Месца зняволення: СІЗА-6
Справы: Пратэсты Баранавічы
Аляксандр Міхайлавіч Новік быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА за ўдзел у акцыі патэсту ў Баранавічах.
14 чэрвеня 2024 у судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна распачаўся разгляд крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па ёй судзяць Аляксандра і яшчэ восем чалавек. Суддзя — Сафія Хвалько, якая прысудзіла Аляксандру 1 год пазбаўлення волі ў калоніі. Вядома, што палітвязень цалкам прызнаў віну.
Падчас суда ўтрымліваецца ў СІЗА №6.
27 верасня 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Сяргей Беразюк.