Арцём Насановіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 25 снежня 1994
Дата затрымання: 14 чэрвеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Андрэева Святлана
Справы: Пратэсты Жлобін
Арцёма Шырыновіча Насановіча асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-м годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), піша "Гомельская Вясна".
Справу супраць жыхара Жлобіна ў судзе Жлобінскага раёна 25 сакавіка 2024 года разглядала суддзя Святлана Андрэева. Яна прызначыла Арцёму два гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Як адзначаюць гомельскія праваабаронцы, з чым звязана такое суровае пакаранне, як і абставіны ўзбуджэння крымінальнай справы дагэтуль невядома.
14 чэрвеня 2024 г. у Арцёма адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Піскуноў.
5 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў СІЗА-3.
Жыхара Жлобіна асудзілі да 2 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту