Алег Баразна

Былы палітвязень

Дата затрымання: 13 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту

Вынік суда: 2 гады і 3 месяцы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 10 снежня 2022

Суддзя: Аляксеенка Дзяніс

Групы: Актывісты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Місбах Хан, дэпутатка нямецкага Бундэстага

Алег Валер'евіч Баразна — актывіст "Страны для жизни" і каманды Святланы Ціханоўскай, неаднаразова затрымліваўся па палітычных адміністрацыйных артыкулах. 

Алега, а таксама іншага актывіста — Аляксандра Мацеюка — затрымалі ў красавіку 2021 года ў гаражы апошняга. Вядома, што за імі сачылі з восені 2020 года. 

5 кастрычніка 2021 г. суддзя суда Чыгуначнага раёну Віцебску Дзяніс Аляксеенка прызнаў Алега Баразну вінаватым паводле ч. 1 арт. 328 КК ("Незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў") і асудзіў на 2 гады і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму

Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і ў снежні 2022 г. выйшаў на волю з бабруйскай калоніі № 2.

Выйшаў на волю віцебскі палітвязень Алег Баразна

Праслухоўванне тэлефонаў, а таксама аўдыё- і відэаназіранне за Аляксандрам Мацеюком і Алегам Баразной вялося ад лістапада 2020 году, і толькі праз паўгода міліцыянты знайшлі падставы для затрымання, а практычна праз год адбыўся суд.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»