Андрэй Андрэеў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 красавіка 1990
Дата затрымання: 2 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 26 верасня 2023
Суддзя: Кучук Дзіна
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Андрэй Андрэевіч Андрэеў — інжынер, працаваў у "Белдзяржпраекце". Андрэя прызналі вінаватым паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Яго, а таксама Аляксандра Комара 29 жніўня 2022 г. прызналі вінаватым у "гвалце ці пагрозе гвалту" ў адносінах да салдата Міхаіла Крута за тое, што падчас антываеннага мітынгу 27 лютага 2022 года ў Мінску яны проста ішлі на яго, у той час як ён адступаў.
Вядома, што 6 снежня ў Вярхоўным судзе мусілі разглядаць апеляцыйную скаргу Андрэя на прысуд, аднак у выніку справу накіравалі ў Мінгарсуд для ўхілення працэсуальных недахопаў.
Утрымліваўся ў СІЗА-1, пасля быў пераведзены ў магілёўскую Турму № 4. У зняволенні хлопец моцна схуднеў.
Палітвязень адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК № 15.
26 верасня 2023 года вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання.
У Мінску асудзілі мужчынаў: падчас антываеннага мітынга яны "ішлі" на салдата, які адыходзіў ад іх спінай