Анастасія Мацяш
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 27 красавіка 1975
Дата затрымання: 15 лістапада 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Макарэвіч Святлана
Месца зняволення: ПК № 4
Групы: Дзеячы культуры, Журналісты
Анастасія Анатольеўна Мацяш, згодна з прыcудам, з 19 чэрвеня 2021 года па 15 лістапада 2023 году з'яўлялася моўнай кансультанткай польскага тэлебачання «TVP», у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал «БЕЛСАТ tv BELSAT». Падчас працы яна нібыта праводзіла моўныя кансультацыі, перакладала, карэктавала і рэдагавала тэксты, якія потым выкарыстоўваліся на «БЕЛСАТ». У пастанове таксама сказана, што за ўдзел у «экстрэмісцкай дзейнасці» Анастасія Мацяш нібыта атрымала «злачынны» даход, 40 000 польскіх злотых, 12 258 долараў і 8 575 еўра.
Мінскі гарадскі суд 19 красавіка 2024 году прызнаў жанчыну ўдзельніцай экстрэмісцкага фармавання і прызначыў ёй два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф памерам 500 базавых велічынь (20 000 рублёў) паводле ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) Крымінальнага кодэксу.
У Анастасіі канфіскаваны асабісты камп'ютар і мабільны тэлефон. У пастанове суду сказана, што «з абвінавачанай спагнана 102 415 рублёў і 12 капеек у якасці даходу, атрыманага злачынным шляхам». Прысуд агучыла ў Мінскім гарадскім судзе 19 красавіка 2024 года суддзя Святлана Макарэвіч.
28 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Сяргей Гураў.
19 ліпеня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Пераведзена з СІЗА № 1 у ПК № 4.
Беларуску асудзілі да двух гадоў калоніі, з яе спагналі больш за 100 тысяч рублёў