Сяргей Рабцаў
Дата нараджэння: 5 верасня 2002
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Рачынскі Мікалай
Месца зняволення: Турма № 1
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сяргея Вітальевіча Рабцава абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 Крымінальнага кодэкса), паклёпе ў дачыненні да яго (ч. 1 арт. 367), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), а таксама ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293).
Справу разглядаў суддзя Мікалай Рачынскі.
Сяргея Рабцава затрымалі 30 верасня 2021 года першапачаткова з-за каментары пасля гібелі ў Мінску ў перастрэлцы супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Яго выклікалі ў ваенкамат, дзе ўжо чакалі сілавікі. Потым у яго адсутнасць дома правялі ператрус.
Больш за год да суда юнак ўтрымліваўся ў турме №1 Гародні.
Напачатку верасня 2022 года стала вядома, што прозвішча Рабцава ўнесена ў «Спісе асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці” які складае КДБ.
Судовы працэс, пра які пакуль вельмі мала інфармацыі, пачаўся 24 кастрычніка.
Гарадзенскі абласны суд 4 лістапада 2022 года вынес суровы прысуд. Суддзя Рачынскі пастанавіў прызнаць Рабцава вінаватым і па сукупнасці злачынстваў прызначыць канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на шэсць з паловай гадоў узмоцненага рэжыму.
![]()
20-гадоваму гарадзенцу вынеслі суровы прысуд па пратэсных артыкулах