Алеся Сяргеенка
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 21 верасня 1983
Дата затрымання: 25 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Ланчава Ірына
Месца зняволення: Турма № 4
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»
Алеся Леанідаўна Сяргеенка ўзятая пад варту ў студзені 2024 г. Яе абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці ў выніку шырокамаштабных затрыманняў падчас пераследу ўладамі за падтрымку палітвязняў і іх сем'яў сацыяльным праектам прадуктовай дапамогі INeedHelpBy.
Жонка былога палітвязня Максіма Сяргеенка. У сям'і двое дзяцей, якім 3 і 16 гадоў.
У Магілёўскім абласным судзе 22 ліпеня 2024 г. пачаўся закрыты суд над палітзняволенай. Ірына Ланчава агучыла прысуд (пакуль невядомы) 23 ліпеня 2024 г. Алесю судзілі паводле артыкула 361-4 часткі 1 і 2 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).