Максім Сергяенка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 26 сакавіка 1983

Дата затрымання: 19 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 29 лютага 2024

Суддзя: Сасноўскі Дзмітрый

Пракурор: Налівайка Арцём

Максім Сяргеевіч Сергяенка — кіроўца хуткай дапамогі з Магілёва. 

Першы раз яго затрымалі 24 лістапада 2020 года і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў якасці падазраванага ў хуліганстве. Пазней яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. 

Канчаткова яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў) і па арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта). Максіма, а таксама Вольгу Клімкову і Сяргея Скока абвінавацілі ў тым, што яны вырабілі шэсць роставых лялек "з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб", размясцілі іх на пуцеправодах паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж, сфатаграфавалі і распаўсюдзілі здымкі ў сеціве. Па гэтай справе ў канцы лістапада акрамя Вольгі было затрымана каля 8 чалавек, усе затрыманыя знаходзіліся ў тэлеграм-чаце "Адраджэнне".

Крымінальную справу вырашылі разглядаць не ў Магілёве, а ў Круглым. На першым пасяджэнні, 31 сакавіка, працэс зрабілі закрытым, паколькі па той жа справе "лялек" ёсць яшчэ адзін эпізод, па якім да гэтага часу ідзе следства. 

19 красавіка 2021 года абвясцілі прысуд: Клімковай і Скоку па 3,5 гады, Сергяенку — 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Адбываў пакаранне ў ПК № 1.

Вядома, што ў красавіку 2022 года мужчына адбыў 10 сутак у ШІЗА, пасля чаго вярнуўся ў атрад на некалькі дзён. 18 красавіка яго зноў на 10 сутак адправілі ў штрафны ізалятар. Прычыны невядомыя.

29 лютага 2024 г. Максім мусіў выйсці на волю. 

«Мы тут, бачым неба, сонца, нашых дзяцей, а яны не могуць»

Алеся Сергяенка — жонка палітвязня Максіма Сергяенкі, якому далі тры гады калоніі за «лялькі» чыноўнікаў і Лукашэнкі. Яна распавяла «Магілёўскай вясне», праз што даводзіцца праходзіць жанчыне, чый муж быў рэпрэсаваны за свае перакананні.

Ад 3 да 3,5 гадоў калоніі атрымалі трое магілёўцаў за "павешаных" лялек з асобамі чыноўнікаў

У судзе Круглянскага раёна (Магілёўская вобласць) 19 красавіка 2021 гоад абвясцілі прысуд магілёўцам Сяргею Скоку, Вользе Клімковай і Максіму Сергяенку, абвінавачаным у злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК). Суддзя Дзмітрый Сасноўскі прысудзіў Клімковай і Скоку па 3,5 гады, Сергяенку — 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Яшчэ і абраза Аляксандра Рыгоравіча. Фігурантам "справы аб ляльках" ў Магілёве дадалі яшчэ крымінальны артыкул

Зараз, акрамя абвінавачвання ў злосным хуліганстве, Вользе Клімковай і Сяргею Скоку "шыюць" абразу прэзідэнта.

Гульні скончыліся. У Магілёве масавыя затрыманні па крыміналцы

Некалькі чалавек былі затрыманы 23 і 24 лістапада 2020 года ў якасці падазраваных па крымінальных справах, звязаных з «партызанскім пратэстам».

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»