Антон Дзянэйка
Палітвязень
Дата нараджэння: 14 чэрвеня 1991
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 15
Дзянэйка Антон Уладзіміравіч асуджаны па ч. 2 арт. 366 КК (Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі), арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалта ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), ч.1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
10 ліпеня 2023 года разгляд справы пачаў суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска Дзмітрый Карсюк. 11 ліпеня 2023 года ён агучыў прысуд - 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Адбывае прысуд у ПК-15.
20 ліпеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.