Аляксей Чарнавусаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 17 лютага 1991

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 409 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да маёмасці, падвергнутай вопісу або арышту
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Бобыраў Вадзім

Месца зняволення: ПК № 11

Аляксей Андрэевіч Чарнавусаў быў асуджаны ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 409 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да маёмасці, падвергнутай вопісу або арышту), ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). Справу з 10 красавіка па 15 траўня 2024 года ў закрытым рэжыме разгледзеў суддзя Бабыроў Вадзім.

Асуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму тэрмінам на 4 гады і 6 месяцаў.

23 жніўня і 5 верасня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу. Старшыня судовай калегіі Дзіна Кучук.

13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Прыкладна ў сярэдзіне верасня 2024 г. быў этапаваны з СІЗА № 3 у ПК № 11

Адрас для лістоў: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»