Алег Дзегцярэнка

Палітвязень

Дата нараджэння: 8 красавіка 2002

Дата затрымання: 29 лістапада 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці

Вынік суда: 8 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Харошка Алег

Месца зняволення: ПК № 3

Справы: Данаты

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Алега Аляксандравіча Дзегцярэнка абвінавацілі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні” (ч. 3 арт.361-1 КК) і “фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці” (ч. 2 арт. 290-1 КК). Сутнасць абвінавачання праваабаронцам пакуль невядомая.

Гомельскі абласны суд, які доўжыўся з 9 лютага, 7 сакавіка 2024 года прызнаў Дзегцярэнку вінаватым. Шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Алег Харошка.

Утрымліваўся ў СІЗА № 3. Адбывае тэрмін у ПК № 3

24 траўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Жыхара Гомеля асудзілі за "ўдзел ў экстрэмісцкім фармаванні" і данаты

Гомельскі абласны суд 7 сакавіка 2024 года завяршыў разгляд крымінальнай справы Алега Дзегцярэнкі, якога абвінавацілі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні” (ч. 3 арт.361-1 КК) і “фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці” (ч. 2 арт. 290-1 КК). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Алег Харошка.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»