Сяргей Шаламіцкі

Палітвязень

Дата нараджэння: 1 верасня 1969

Дата затрымання: 24 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Філонік Вера

Пракурор: Дайнэка Міхаіл, Ляшок Сцяпан

Месца зняволення: ПК № 3

Справы: Пратэсты Пінск

Сяргей Мікалаевіч Шаламіцкі - фігурант справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня 2020 года. 

Сяргей знаходзіўся пад падпіскай аб нявыедзе, але 24 сакавіка 2021 года яго затрымалі і змясцілі пад варту. 

Храналогія судовага працэсу: 

У Брэсце пачаўся суд над другой партыяй абвінавачаных па "Пінскай справе"

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 31 траўня 2021 года распачаўся разгляд крымінальнай справы па масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў дачынні да ячшэ 11 чалавек.

Ад 4 да 5,5 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор для яшчэ 10 фігурантаў "Пінскай справы"

Падчас спрэчак бакоў дзяржабвінаваўца ўказаў, што ўсе абвінавачаныя ў судзе заявілі, што з розных прычын знаходзіліся каля Пінскага гарвыканкама ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.

“Феміда выраніла шалі, але не хочацца, каб яна яшчэ і заплакала”. Што казалі палітвязні ў апошнім слове па "Пінскай справе"

ПЦ "Вясна" прыводзіць пазіцыю абаронцаў і апошнія словы абвінавачаных.

У Брэсце вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"

6 ліпеня 2021 года у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»