Кірыл Гняздзілаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 17 ліпеня 1983

Дата затрымання: 19 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці

Вынік суда: 8 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Лешчанка Андрэй

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: IT-спецыялісты, Сілавікі

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Справы: Справа ЧКБ

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Кірыл Віктаравіч Гняздзілаў з 2007 года працаваў у міліцыі, адкуль звольніўся ў жніўні 2020 года і перайшоў працаваць у сферу IT. Берасцейца затрымалі проста на мяжы, калі той вярнуўся з Польшчы наведаць жонку і дзяцей. У суседняй краіне мужчына жыў апошнія паўгады.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Справу разглядалі цягам шасці судовых пасяджэнняў. Вядома, што яна звязаная з "Чорнай кнігай Беларусі".

У Брэсцкім абласным судзе 3 жніўня 2023 года яго асудзілі паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 130 (Садзейнічанне распальванню іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 179 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Лешчанка прызначыў Кірылу восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яму прысудзілі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды двум пацярпелым (2000 і 1000 рублёў адпаведна) і былога міліцыянта пазбавілі капітанскага звання.

20 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Кірыла ў "спіс экстрэмістаў".

24 кастрычніка 2023 г. КДБ дадаў Кірыла ў "спіс тэрарыстаў".

У пачатку лістапада 2023 г. стала вядома, што Кірыл пераведзены з СІЗА-7 ў ПК № 3

Былога міліцыянта затрымалі на мяжы па вяртанні з Польшчы і асудзілі на 8 гадоў калоніі

У Брэсцкім абласным судзе 3 жніўня 2023 года асудзілі Кірыла Гняздзілава.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»