Вольга Сухарава

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 24 жніўня 1976

Дата затрымання: 17 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 чэрвеня 2023

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 51

Вольга Аляксандраўна Сухарава была затрымана 17 лістапада 2022 года. Ёй выставілі абвінавачанні паводле двух крымінальных артыкулаў: 368 КК РБ (абраза Лукашэнкі) і 367 КК РБ (паклёп на Лукашэнку). Але судзілі Вольгу толькі па другім артыкуле, бо па першым на момант суду ўжо выйшаў тэрмін даўніны.

Увесь час да суда Вольгу Сухараву ўтрымлівалі ў гомельскім СІЗА, таму асобна суд вырашыў змяніць меру яе стрымання на падпіску аб нявыездзе і вызваліць у залі суда.

24 лютага 2023 года суд Савецкага раёна Гомеля пакараў яе 2,5 гадамі абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу ("хімія"). Таксама суддзя пастанавіў канфіскаваць ноўтбук Вольгі ў даход дзяржавы.

26 траўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

З 3 чэрвеня 2023 г. адбывае пакаранне ў ПУАТ-51.

Гамяльчанку асудзілі за пост у «Фэйсбуку»

Допісам на сваёй старонцы, па меркаванні следства, жанчына паказвала «жаданне прадставіць аўтарытэт кіраўніка дзяржавы ў прыніжаным стане ў вачах шырокай грамадскасці, выбраўшы разлічаны на азнаямленне шырокага кола асобаў спосаб распаўсюду ілжывай інфармацыі і абразы ў дачыненні да кіраўніка краіны». А зрабіла яна гэта яшчэ ў 2020 годзе.

 

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 51. 220118, г. Мінск, вул. Кабушкіна, 54А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»