Вольга Брыцікава

лідарка незалежнага прафсаюзу

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 4 лістапада 1971

Дата затрымання: 11 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 6 гадоў

Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 чэрвеня 2024

Суддзя: Бондал Галіна, Буруноў Яўген

Месца зняволення: СІЗА-2

Групы: Актывісты, Рабочыя

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Справа прафсаюзаў

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Кевін Кюнерт — дэпутат нямецкага Бундэстага ад СДПГ

Вольга Ігараўна Брыцікава — лідарка незалежнага прафсаюза "Нафтана". Адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў і праз сваю пазіцыю была звольненая. 

У траўні 2022 года яна выйшла на волю пасля 75 сутак арышту за выказванні супраць вайны. Была затрыманая 1 лістапада зноў па адміністрацыйным артыкуле. Праз два дні суд прызнаў яе вінаватай у распаўсюджванні "экстрэмісцкіх матэрыялаў" і прызначыў 15 сутак арышту. 11 лістапада яе зноў асудзілі на 15 сутак за "несанкцыянаваны пікет". Падставай для разбіральніцтва стаў малюнак з надпісам "Не вайне", які Вольга апублікавала ў сацсетках. 21.11.2022 стала вядома, што Вольгу перавялі ў СІЗА ў Віцебску. 

За няпоўны 2022 год Брыцікава правяла за кратамі 105 сутак — з іх вясной 75 сутак запар.

Была паўторна затрымана па арт. 361 ч. 2 КК РБ у жніўні 2023 года.

Брыцікаву абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрадзе дзяржаве, або здзяйснення акта тэрарызму або дыверсіі, або ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь), але судзяць паводле арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).

Віцебскі абласны суд у закрытым рэжыме пачаў судзіць палітзняволеную 11 сакавіка. 8 красавіка суддзя Галіна Бондал вынесла прысуд — тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

У закрытым рэжыме 11 чэрвеня 2024 г. судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынством суддзі Уладзіміра Чаравача разглядзела апеляцыйную скаргу Вольгі.

28 чэрвеня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Напрыканцы чэрвеня Вольгу перавялі ў гомельскую ПК-4.

20 жніўня 2024 г. над Вольгай адбыўся чарговы закрыты суд. Разглядаць яе справу быў прызначаны Яўген Буруноў у Віцебскім абласным судзе. Палітзняволеную абвінавачваюць паводле трох артыкулаў:

  • 361 ч. 3 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • 130 ч. 1 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы);
  • 361-4 ч. 1 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Вядома, што Вользе дадалі яшчэ тры гады калоніі

Утрымліваецца ў СІЗА № 2

20 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.

У Віцебску пачаўся чарговы суд над актывісткай Вольгай Брыцікавай

У Віцебскім абласным судзе 20 жніўня ў закрытым рэжыме распачаўся другі суд над былой старшынёй незалежнага прафсаюза "Нафтан" з Наваполацку Вольгай Брыцікавай, якую ў красавіку асудзілі да трох гадоў калоніі. Гэтым разам жанчыну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Справу разглядае суддзя Яўген Буруноў.

Апеляцыйная скарга лідаркі незалежнага прафсаюза "Нафтана" Вольгі Брыцікавай будзе разгледжаная 11 чэрвеня

У закрытым рэжыме 11 чэрвеня судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынством суддзі Уладзимира Чаравача будзе разглядаць апеляцыйную скаргу лідаркі незалежнага прафсаюза "Нафтан" Вольгі Брыцікавай. Яе абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК.

Новыя акалічнасці затрымання наваполацкіх актывістаў Брыцікавай і Кухаронка

Праваабаронцам “Вясны” сталі вядомыя новыя акалічнасці затрымання старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза на ААТ «Нафтан» Вольгі Брыцікавай і аднаго з працаўнікоў аб’яднання, які сыйшоў у стачку ў 2020 годзе Аляксандра Кухаронка.

На стачкамаўцаў "Нафтана" Брыцікаву і Кухаронка завялі крымінальныя справы, яны затрыманыя

Супрацоўнікі АМАПу меркавана 11 жніўня ў весцы каля Наваполацку затрымалі былую старшыню незалежнага прафсаюзу ААТ «Нафтан» і актывістку Вольгу Брыцікаву і стачкамаўца “Нафтана” Аляксандра Кухаронка.

Адрас для лістоў: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»