Уладзімір Парашкоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 сакавіка 1986
Дата затрымання: 9 траўня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сідаровіч Таццяна
Месца зняволення: Турма № 4
Парашкоў Уладзімір Валер'евіч быў асуджаны да трох гадоў калоніі ў судзе Круглянскага раёна паводле ч. 1 і 2 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). З 29 ліпеня па 9 жніўня 2024 года справу разгледзела суддзя Сідаровіч Таццяна Віктараўна.
Паводле матэрыялаў справы, Парашкоў пісаў каментары пад допісамі на Youtube і ў Instagram, у якіх абвінавачваў Лукашэнку «ў здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў». Адзначаецца, што каментары мужчына пачаў пакідаць яшчэ да выбараў 2020-га году — так, першыя з іх датуюцца лістападам 2019 году.
15 кастрычніка 2024 года Магілёўскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Уладзіміра. Старшыня судовай калегіі Мазураў Сяргей Валер'евіч. Па выніках працэсу, першапачатковы прысуд быў пакінуты без зменаў.
Вядома, што ў гэтым красавіку Парашкоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
1 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Жыхара Круглага асудзілі да 3 гадоў калоніі за каментары, напісаныя яшчэ ў 2019 годзе